Агульнарасійскі класіфікатар аб’ектаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу
From Wikipedia, the free encyclopedia
Агульнарасійскі класіфікатар аб’ектаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу (скарочана АКАТП) — класіфікатар аб’ектаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Расійскай Федэрацыі (Расіі), уваходзіць у склад «Адзінай сістэмы класіфікацыі і кадзіравання тэхніка-эканамічнай і сацыяльнай інфармацыі Расійскай Федэрацыі (АСКК)». АКАТП прызначаны для забеспячэння дакладнасці, супастаўнасці і аўтаматызаванай апрацоўкі інфармацыі ў разрэзах адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ў такіх сферах, як статыстыка, эканоміка і іншыя.
Да 1 студзеня 2014 абавязкова ўказваўся ў падатковых плацежных даручэннях, дзе было адпаведнае поле (у любых іншых плацежных даручэннях поле пакідалася пустым). З 1 студзеня 2014 у гэтай ролі заменены кодам АКТМУ, які ўказваецца ў тым жа поле плацежнага даручэння.