Акіян
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Акіян, значэнні.
Акія́н (лац.: Oceanus, старагрэч. Ὠκεανός старагрэч. і рымская міфічная рака, якая цячэ вакол усяго свету) — большая частка гідрасферы Зямлі, прадстаўленая ў выглядзе вялікіх абшараў салёнай вады. Акіяны пакрываюць 70,7 % паверхні Зямлі (361 млн.км²). Размяшчэнне кантынентаў дазваляе выдзяліць пяць акіянаў:
- Ціхі акіян
- Атлантычны акіян
- Індыйскі акіян
- Паўночны Ледавіты акіян
- Паўднёвы акіян (раней у асобны акіян не выдзяляўся)
Межы паміж акіянамі вызначаны Міжнароднай гідраграфічнай арганізацыяй. Даследаваннем акіянаў займаецца раздзел навукі, які мае назву акіянаграфія.