Амерыцый
From Wikipedia, the free encyclopedia
Амерыцый (лац.: Americium) Am — радыеактыўны хімічны элемент з атамным нумарам 95; адносіцца да актыноідаў. У прыродзе адсутнічае, масавы лік найбольш стабільнага з вядомых ізатопаў роўны 243 (яго атамная маса роўная 243,06138 а. а. м.). Пазначаецца сімвалам Am (ад лац.: Americium). Чацвёрты сінтэзаваны трансплутоніевы элемент. Элемент быў атрыманы ў 1944 годзе ў металургічнай лабараторыі Чыкагскага ўніверсітэта Гленам Сібаргам з супрацоўнікамі.