Ампер (адзінка вымярэння)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ампе́р, абазначэнне А — адзінка вымярэння сілы электрычнага току ў СІ. Названы ў імя французскага фізіка Андрэ Ампера.
Хуткія факты Ампер, Названа ад ...
Ампер | |
---|---|
Названа ад | Андрэ Мары Ампер |
Абазначэнне адзінкі | A[1][2][…], А, A і A |
Пераўтварэнні да асноўнай адзінкі СІ | 1 ампер |
Фізічная велічыня | сіла току[2][3][…], magnetic scalar potential[d], Магнітарухаючая сіла і magnetic tension[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Паводле вызначэння Міжнароднага камітэта мер і вагі 1946 года, прынятага на IX Генеральнай канферэнцыі па мерах і вазе ў кастрычніку 1948 года, ампер роўны сіле такога электрычнага току, які, пры праходжанні па двух прамых паралельных правадніках бясконцай даўжыні і нязначнага папярочнага сячэння, разнесеных на адлегласць 1 метр адзін ад другога ў вакууме, ствараў бы паміж гэтымі праваднікамі сілу, роўную 2·10−7 ньютанаў на метр даўжыні.