Апалчэнне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Апалчэ́нне — часовае ваеннае фарміраванне (пераважна добраахвотнае) з цывільнага насельніцтва (руск.) (бел. для адпору ворагу ў надзвычайных умовах.
Вядома са старажытнасці. Пры феадалізме ўніверсальная сістэма агульнай мабілізацыі. Доўгі час масавае народнае апалчэнне было асноўным спосабам разгортвання войска, ядро якога складала княжацкая (каралеўская, ханская) дружына. Апалчэннем называюць таксама сярэдневяковыя ваенныя фарміраванні міліцыйнага тыпу (рыцарскае, дваранскае, гарадское апалчэнні). У Расіі вядомы масавыя апалчэнні ў 1611—1612 (руск.) (бел., 1812, 1855—1856 гадах.
У 1874—1917 гадах часткай ўзброеных сіл Расійскай імперыі з’яўлялася дзяржаўнае апалчэнне, якое прызначалася для папаўнення дзеючай арміі і дапаможнай службы ў ваенны час. Аналагічная катэгорыя ваеннаабавязаных у Венгрыі называлася гонвед, у Аўстра-Венгрыі і Германіі — ландвер і ландштурм.
Вялікае значэнне народнае апалчэнне мела ў Вялікую Айчынную вайну 1941—1945 гадоў.