Апаратнае забеспячэнне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Апаратнае забеспячэнне, апаратныя сродкі, камп’ютарныя камплектуючыя, (англ.: hardware) — электронныя і механічныя часткі вылічальнай прылады, якія уваходзяць у склад сістэмы ці сеткі, за выключэннем праграмнага забеспячэння і даных (інфармацыі, якую вылічальная сістэма захоўвае і апрацоўвае). Апаратным забеспячэннем з’яўляюцца: камп’ютары і лагічныя прылады, вонкавыя прылады і дыягнастычная апаратура, энергетычнае абсталяванне, батарэі і акумулятары.