Аслан Аліевіч Масхадаў
ваенны і дзяржаўны дзеяч непрызнанай Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Асла́н (Халід) Аліевіч Масха́даў (чач.: Масхадан Іаьлин кІант Аслан, Халид; (21 верасня 1951 года, Шакай, Карагандзінская вобласць, Казахская ССР, СССР — 8 сакавіка 2005 года, Талстой-Юрт, Чачэнская Рэспубліка, Расійская Федэрацыя) — ваенны і дзяржаўны дзеяч непрызнанай Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя (ЧРІ). У пачатку 1990-х браў удзел у стварэнні ўзброеных сіл ЧРІ[ru] і кіраваў баявымі дзеяннямі баевікоў супраць федэральных сіл; са студзеня 1997 па сакавік 2005 — прэзідэнт ЧРІ.
Аслан (Халід) Аліевіч Масхадаў | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
чач.: Масхадан Іаьлин кІант Аслан (Халид) | ||||||||
|
||||||||
Папярэднік | Зелімхан Яндарбіеў (в. а.) | |||||||
Пераемнік | Абдул-Халім Садулаеў[be-x-old] (у ЧРІ, з 08.03.2005), Якуб Дэніеў (пераход улады да часовай адміністрацыі ЧР з 29.11.1999[4]) |
|||||||
Нараджэнне |
21 верасня 1951(1951-09-21)[5] |
|||||||
Смерць |
8 сакавіка 2005(2005-03-08)[5] (53 гады) |
|||||||
Месца пахавання | месца пахавання невядома[6] | |||||||
Дзеці |
сын: Анзор дачка: Фаціма |
|||||||
Веравызнанне | іслам суніцкага толку | |||||||
Партыя | ||||||||
Адукацыя |
Тбіліскае вышэйшае артылерыйскае вучылішча Ленінградская ваенна-артылерыйская акадэмія імя М. І. Калініна |
|||||||
Аўтограф | ||||||||
Ваенная служба | ||||||||
Гады службы | (1969—1992) | |||||||
Прыналежнасць | , затым | |||||||
Род войскаў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія, артылерыя і артылерыя[d] | |||||||
Званне | ||||||||
Бітвы |
Ваенная аперацыя ў Вільнюсе (1991)
Баявыя дзеянні супраць узброеных атрадаў антыдудаеўскай апазіцыі
Міжваенны крызіс у Ічкерыі[ru][7]
|
|||||||
Узнагароды |
|
|||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Забіты 8 сакавіка 2005 года падчас спецаперацыі ФСБ[8][9].
У 1969 годзе паступіў на вучобу ў Тбіліскае вышэйшае артылерыйскае вучылішча. Далей служыў у савецкім войску, як у самім СССР, так і за яго межамі (у Венгрыі). Быў начальнікам штабу і ракетных войскаў Вільнюскага гарнізона, якім загадваў беларускі генерал Валерый Фралоў[10]. Браў удзел у карным паходзе на вільнюскае тэлебачанне ў 1991 годзе. Выйшаў у адстаўку ў 1992 годзе. Меў чын — палкоўніка арміі СССР.
У выраку Вярхоўнага суда Паўночнай Асеціі па справе Нурпашы Кулаева[ru], адзінага ўдзельніка захопу школы № 1 у Беслане[ru], які выжыў, утрымваецца сцвярджэнне пра дачыненне Масхадава да дадзенага акта тэрарызму[11].