Бактэрыяфагі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бактэрыяфагі, або фагі (ад стар.-грэч.: φᾰγω — «паглынаю») — вірусы бактэрый, здольныя пашкоджваць бактэрыяльную клетку, размнажацца ў ёй і выклікаць яе разбурэнне (лізіс). Пашыраны ў глебе, раслінных і жывёльных арганізмах.
Класічны аб’ект даследаванняў у малекулярнай генетыцы. Выкарыстоўваюць для фагапрафілактыкі і фагатэрапіі інфекцыйных хвароб.
Вылучаюць бактэрыяфагі:
- умераныя, якія не парушаюць жыццядзейнасці пашкоджанай клеткі,
- вірулентныя, якія выклікаюць гібель клеткі.