Паўстанне Бар-Кохбы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўстанне Бар-Кохбы — выступленне іўдзеяў (132—135) супраць рымскага панавання пры імператары Адрыяне. Паўстанне ўзначаліў Шымон, які назваў сябе Бар-Кохбам (сынам зоркі). Паўстанне было спробай аднаўлення яўрэйскай дзяржаўнасці. Часам называецца таксама Трэцяй іўдзейска-рымскай вайной.