Беларускі калабарацыянізм у Другой сусветнай вайне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларускі калабарацыянізм — прынятае ў гістарыяграфіі абазначэнне палітычнага, эканамічнага, сацыяльнага і ваеннага супрацоўніцтва з акупацыйнымі нямецкімі ўладамі ў час Вялікай айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. Па характару дзейнасці можна вызначыць тры асноўныя плыні калабарацыянізму на тэрыторыі Беларусі: палітычны (грамадска-палітычны), ваенны і эканамічны (гаспадарчы).