Беларускі нацыянальны камітэт (Мінск)
Мінск / From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) — орган палітычнага прадстаўніцтва беларускага нацыянальнага руху ў Мінску з 27 сакавіка па 10 ліпеня 1917 года. На чале камітэта ўвесь час быў яго старшыня Раман Аляксандравіч Скірмунт (1868—1939). Камітэт прэтэндаваў на ўладу на той тэрыторыі Беларусі, якая знаходзілася пад кантролем Часовага ўрада Расіі і яго органаў у Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губернях, а таксама імкнуўся дабіцца стварэння аўтаноміі Беларусі ў складзе федэратыўнай Расійскай рэспублікі; аб’яднаць на аснове салідарнасці пад сваім крылом усе беларускія партыі і арганізацыі дзеля агульнанацыянальных беларускіх інтарэсаў; арганізаваць у Беларусі развіццё беларускамоўнай культуры і асветы.
Хуткія факты Беларускі нацыянальны камітэт (г. Мінск), Місія ...
Беларускі нацыянальны камітэт (г. Мінск) | |
---|---|
Місія | аўтаномія Беларусі ў складзе дэмакратычнай федэратыўнай Расійскай рэспублікі; падрыхтоўка выбараў у Беларускую Краёвую Раду (планаваны найвышэйшы орган улады аўтаномнай Беларусі); арганізацыя дзейнасці па падтрымцы і развіцці беларускамоўнай культуры і асветы |
Сфера дзейнасці | палітычная і культурная |
Дата заснавання | 27.03.1917 |
Дата роспуску | 10.07.1917 |
Тып | нацыянальны камітэт |
Колькасць удзельнікаў | некалькі соцен (рознілася ў розныя часы); 18 членаў прэзідыума |
старшыня | Раман Аляксандравіч Скірмунт (1868—1939) |
Закрыць