Брытанскія заморскія тэрыторыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Брытанскія заморскія тэрыторыі (англ.: British overseas territories) — чатырнаццаць тэрыторый, якія знаходзяцца пад суверэнітэтам Вялікабрытаніі, але не з’яўляюцца яе часткай.
Назва «Брытанскія Заморскія Тэрыторыі» была ўведзена ў 2002 годзе Законам аб Брытанскіх Заморскіх тэрыторыях і замяніла тэрмін «Брытанскія залежныя тэрыторыі» (англ.: British-Dependent Territories), які змяшчаўся ў Законе аб брытанскім падданстве 1981 года. Да гэтага тэрыторыі называліся калоніямі ці кароннымі калоніямі. У дачыненні да Брытанскіх Заморскіх Тэрыторый таксама можа выкарыстоўвацца назва «Заморскія Тэрыторыі Вялікабрытаніі», або проста «Заморскія Тэрыторыі», калі прыналежнасць зразумелая з кантэксту.
Астравы Джэрсі, Гернсі, а таксама Востраў Мэн таксама знаходзяцца пад суверэнітэтам Брытанскай Кароны, але маюць некалькі іншыя канстытуцыйныя адносіны з Вялікабрытаніяй і паслядоўна класіфікуюцца як Каронныя землі (Каронныя ўладанні, англ.: Crown dependencies), а не заморскія тэрыторыі. Заморскія тэрыторыі і каронныя землі варта адрозніваць ад Садружнасці Нацый (англ.: Commonwealth of Nations), добраахвотнага саюза былых брытанскіх калоній, а з нядаўняга часу — некаторых іншых краін, напрыклад, Мазамбіка, якія далучыліся да Садружнасці з фінансавых і палітычных меркаванняў.
У гістарычным кантэксце калоніі, якія былі часткай Вялікабрытаніі, варта адрозніваць ад пратэктаратаў, якія, знаходзячыся пад брытанскім кантролем, намінальна захоўвалі незалежнасць. Іх таксама не варта блытаць з дамініёнамі, незалежнымі дзяржавамі, якія мелі роўны статус з Вялікабрытаніяй у Брытанскай імперыі, а пасля Вэстмінстэрскага статута 1931 года — у Брытанскай Садружнасці Нацый. Каронныя калоніі, напрыклад, Ганконг, адрозніваліся ад іншых калоній тым, што кіраваліся непасрэдна Каронай і не мелі аўтаноміі, якая была ў самакіравальных калоніях, напрыклад, у Бермудскіх астравах.
Агульнае насельніцтва тэрыторый складае каля 230 тысяч чалавек (пастаяннае насельніцтва), плошча — 18 131 км². Акрамя таго, Вялікабрытанія прэтэндуе на частку антарктычнай тэрыторыі (Брытанская Антарктычная тэрыторыя) плошчай 0Памылка выразу: нечаканая лічба..Памылка выразу: нечаканая лічба.1 709 400 км², але, паводле Дагавора аб Антарктыцы, падпісанага і ратыфікаванага Вялікабрытаніяй, гэтыя тэрыторыі не могуць знаходзіцца ва ўладанні асобных дзяржаў.