Вазапісец Эрэтрыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вазапісец Эрэтрыі або эрэтрыйскі вазапісец — ананімны старажытнагрэчаскі атычны вазапісец, які працаваў у тэхніцы чырвонафігурнага вазапісу у апошняй чвэрці 5 ст. да нашай эры. Лічыцца сучаснікам вазапісца Шувалава і адным з самых цікавых мастакоў свайго часу.
Вазапісец Эрэтрыі | |
---|---|
Род дзейнасці | вазапісец чырвонафігурнага стылю, атычны вазапісец, вазапісец па белым фоне |
Дата нараджэння | V стагоддзе да н.э. |
Дата смерці | V стагоддзе да н.э. |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Большасць яго яркіх работ напісаны на айнахоях і лекіфах. Маляваныя сцэны ў асноўным ўключаюць значную колькасць фігур, якія рухаюцца групамі, даступных на ўсіх паверхнях вазы. Сярод яго работ вядомыя вазы ў форме жывёл або чалавечых фігур, а таксама канфары ў форме чалавечых галоў. Падобна формам ваз, незвычайнымі былі і героі вазапісных сцэн: у прыватнасці, атлеты, сатыры, менады і міфалагічныя сцэны. У працах вазапісца Эрэтрыі адчуваецца дбайнае вывучэнне жаночай фігуры.
Сярод работ вазапісца Эрэтрыі вядомыя вазы з роспісам па белым фоне, на адной з іх намаляваны Ахілес, які аплаквае Патрокла. Стыль вазапісца Эрэтрыі значна паўплываў на тэхніку больш позніх вазапісцаў, напрыклад, на Мідыя і яго школу.