Банкс
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Банкс.
Востраў Банкс (англ.: Banks Island) — востраў на захадзе Канадскага Арктычнага архіпелага, тэрыторыя Канады. Аддзелены ад вострава Вікторыя на ўсходзе пралівам Прынца Уэльскага, а ад кантынента на поўдні — залівам Амундсена. Мора Бафорта ляжыць на захадзе. На паўночным усходзе праліў Мак-Клур аддзяляе яго ад астравоў Прынс-Патрык і Мелвіл.