Вугаль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вугаль — цвёрды, гаручы, вуглевадародны выкапень расліннага паходжання. Утвараецца з прадуктаў распаду рэшткаў вышэйшых раслін. Сярод паліўна-энергетычных рэсурсаў запасы вугалю найвялікшыя. Вылучаюць два віды вугалю — буры і каменны. Падзел вугалёў на гэтыя дзве групы ўмоўны і акрэсленых меж паміж імі няма. Бурыя вуглі ў адрозненні ад каменных змяшчаюць адносна мала вугляроду і шмат кіслароду, што абумоўлівае ніжэйшую цеплыню згарання і большую вільготнасць.