Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2006
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2006 (16-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Вышэйшай лізе) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2006 года.
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2006 16-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 18 красавіка — 4 лістапада |
Колькасць удзельнікаў | 14 |
Гарады | 12 |
Стадыёны | 14 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | БАТЭ (Барысаў) (3-і раз) |
Другое месца | Дынама (Мінск) |
Трэцяе месца | Шахцёр (Салігорск) |
Дубліруючыя склады | Дынама (Мінск) |
Статыстыка чэмпіянату | |
Наведвальнасць | 425 770 (2 339 за гульню) |
Згуляна матчаў | 182 |
Забіта галоў | 350 (1.92 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Аляксандр Кліменка (Шахцёр) (17 мячоў) |
Лепшы ігрок | Алег Страхановіч (МТЗ-РІПА) |
← 2005 2007 → |
У турніры, які праходзіў у два кругі, удзельнічалі 14 каманд. За чэмпіёнскі тытул вялася ўпартая барацьба паміж рознымі клубамі. У выніку, перад апошнім турам лідыравалі футбалісты барысаўскага БАТЭ, ад якіх на два ачкі адставалі мінскія дынамаўцы. У апошнім туры БАТЭ гуляў супраць салігорскага «Шахцёра» і, маючы лік 2:0 на сваю карысць, тым не менш саступіў з лікам 2:3 (гэтая перамога дазволіла салігарчанам атрымаць бронзавыя медалі). Мінскія дынамаўцы, аднак, не змаглі перамагчы сваіх брэсцкіх аднаклубнікаў (0:0), у выніку залатыя медалі атрымаў-такі барысаўскі БАТЭ (трэці раз у гісторыі клуба).