Вярста
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вярста — старадаўняя ўсходнеславянская мера адлегласці, вядомая з XI ст. Велічыня яе вагалася ад 500 да 1000 сажняў. У Расіі з канца XVIII ст. і да ўвядзення метрычнай сістэмы мер яна раўнялася 1066,781 м. У Беларусі былі вядомыя два віды вярсты — малая даўжынёю 1559,7 м, роўная 798 сажням і вялікая вярста — 1948,2 м, роўная 1000 сажняў.