Вікіпедыя:Спісы
старонка ў асноўнай прасторы назваў праекта Вікімедыя, якае змяшчае спіс чагосьці або пералік аднародных элементаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Спісы — тып артыкулаў Вікіпедыі, пералікі якіх-небудзь аб’ектаў, аб’яднаных пэўнай прыкметай.
Старонка ёсць часткай правіл і рэкамендацый Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Аднак, нормы — не догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваннем правіл і рэкамендацый упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
ВП:С ВП:СПІСЫ |
Сцісла: Спісы павінны быць нейтральнымі, з выразна сфармуляванай тэмай і ўступленнем, якое тлумачыць змест спіса. |
Рэкамендацыя тычыцца толькі самастойных спісаў. Некаторыя артыкулы могуць змяшчаць у сябе пералічэнні элементаў, пададзеныя спісам, такія спісы падлягаюць патрабаванням да артыкулаў, іх рэкамендацыі ніжэй не тычацца.