Граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь — узнагарода Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, якая з’яўляецца формай маральнага заахвочвання калектываў устаноў адукацыі, работнікаў арганізацый сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, работнікаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і іншых арганізацый, а Грамата — таксама студэнтаў і навучэнцаў устаноў адукацыі.
Палажэнне аб Грамаце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Ганаровай грамаце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь зацвержана пастановай міністэрства ад 18.08.2006 № 82.
Рашэнне аб узнагароджанні Граматай і Ганаровай граматай прымаецца Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь на падставе прадстаўленняў адпаведна намеснікаў Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, кіраўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый і хадайніцтваў калектываў работнікаў дзяржаўных органаў і арганізацый, якія аформлены на падставе абмеркавання кандыдатуры ў калектыве работнікаў.