Генералісімус Савецкага Саюза
From Wikipedia, the free encyclopedia
Генералі́сімус Саве́цкага Саю́за - вышэйшае воінскае званне ва Ўзброеных Сілах СССР. Уведзена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 чэрвеня 1945 года на падставе разгляду калектыўнага хадайніцтва рабочых, інжынерна-тэхнічных работнікаў і служачых Маскоўскага завода «Рысора» ад 6 лютага 1943 года і запіскі камандуючых войскамі франтоў, Генеральнага штаба Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота ад 24 чэрвеня 1945 года. На наступны дзень, 27 чэрвеня, па прапанове Палітбюро ЦК ВКП(б) і пісьмоваму прадстаўленню камандуючых франтамі званне было прысвоена І. В. Сталіну «у азнаменаванне выключных заслуг у Вялікай Айчыннай вайне». Акрамя таго, ён быў узнагароджаны ордэнам «Перамога» і яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.