Герб Петрыкава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Пе́трыкава — афіцыйны геральдычны сімвал горада Петрыкава. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 20 лютага 2001 г. пад № 49.
Хуткія факты Герб Петрыкава, Дэталі ...
Закрыць
Апісанне: іспанскі шчыт рассечан «у слуп», у правым чырвоным полі залаты ключ бародкаю ўверх, у левым блакітным — сярэбраны ключ бародкаю ўніз.
Аўтар герба — Е. С. Жалняркевіч, мастак — А. В. Леўчык.