Герб Таджыкістана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Таджыкістана — дзяржаўны сімвал Рэспублікі Таджыкістан. Зацверджаны 28 снежня 1993 года. Эталонную выяву герба распрацавалі мастак Зухур Хабібулаеў (кіраўнік групы), дызайнер Анатоль Занеўскі, гісторыкі-мастацтвазнаўцы Ларыса Дадхудоева і Ірына Ігнатушына, М. Саідаліеў.