Данецкая Народная Рэспубліка
Тэрарыстычная арганізація/дзяржаўнае фармараванне на Ўсходзе Ўкраіны, дзейнічае на частцы тэрыторыі Данецкай вобласці з 2014 года пры палі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дане́цкая Наро́дная Рэспу́бліка (руск.: Донецкая Народная Республика), або скарочана ДНР — былая часткова прызнаная марыянетачная дзяржава ва Усходняй Еўропе, абвешчаная[6][7] ў красавіку 2014 года ў межах Данецкай вобласці прарасійскімі сепаратыстамі, які былі супраць цэнтральнай улады Украіны. Дэ-факта ДНР кантралявала Данецкую вобласць толькі часткова, але ўсё роўна прэтэндавала на ўсю тэрыторыю вобласці. З 5 кастрычніка 2022 года ДНР была прынята ў склад Расійскай Федэрацыі.
Нейтральнасць артыкула пад пытаннем |
| |||||
Тэрыторыя ДНР (светла-зялёным — заяўленая, зялёным — фактычная) | |||||
Гімн: «Вялікі Данбас: гонар і годнасць народа» | |||||
Заснавана | 7 красавіка 2014 | ||||
Афіцыйныя мовы | руская[1]. | ||||
Сталіца | Данецк[2] | ||||
Форма кіравання | парламенцкая рэспубліка[3] | ||||
Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Прэм’ер-міністр | Д. У. Пушылін (да 18.7.2014) А. Ю. Барадай (да 7.8.2014) | ||||
Дзярж. рэлігія | свецкая дзяржава[4] | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2018) | 2 291 019[5] чал. | ||||
Валюта | ₽ | ||||
Тэлефонны код | +380 62 | ||||
Часавыя паясы | UTC+3 |
Генеральнай пракуратурай Украіны (укр.) (бел. «ДНР» прызнана тэрарыстычнай арганізацыяй, якая мае дакладную іерархію, фінансаванне і каналы пастаўкі зброі[8]. Разам з Луганскай Народнай Рэспублікай абвяшчалася аб уваходжанні ДНР у склад т.зв. Саюза Народных Рэспублік — Наваросіі. Паводле Канстытуцыі Украіны, тэрыторыя, на якую прэтэндуе ДНР, з’яўляецца часова акупаванай расійскімі ўзброенымі сіламі неад’емнай часткай Украіны[9]. Большая частка самазаяўленай тэрыторыі т.зв. ДНР кантралюецца ўкраінскімі ўладамі.
Да 13 красавіка ўзброенымі групамі неўрадавай прыналежнасці, падтрымку якім у шэрагу выпадкаў аказалі і прадстаўнікі мясцовага насельніцтва і міліцыі, быў усталяваны кантроль над адміністрацыйнымі будынкамі ў некалькіх населеных пунктах вобласці, адэптамі федэралізацыі было заяўлена аб кантролі над гэтымі населенымі пунктамі. На некаторых дарогах узброенымі фармаваннямі баевікоў былі выстаўленыя блокпосты.
На экстраным пасяджэнні Савета бяспекі ААН па сітуацыі ва Усходняй Украіне, які адбыўся ноччу 14 красавіка, Украіна абвінаваціла Расійскую Федэрацыю ў агрэсіі, у сувязі з чым урад Украіны прыняў рашэнне распачаць «шырокамаштабную антытэрарыстычную аперацыю з ужываннем спецпадраздзяленняў».
12 мая 2014 года пасля непрызнанага міжнароднай супольнасцю рэферэндуму аб самавызначэнні Данецкай народнай рэспублікі, які адбыўся днём раней, і на падставе самаабвешчанага акта дэкларацыі аб незалежнасці ад 7 красавіка 2014 года быў заяўлены дзяржаўны суверэнітэт ДНР[10], які на сённяшні час прызнаюць толькі Расія[11], Сірыя і КНДР, а таксама часткова прызнаныя ЛНР, Паўднёвая Асеція і Абхазія[12]. У гэты ж дзень «ДНР» звярнулася да Расіі з просьбай аб далучэнні[13]. Зварот быў пакінуты без юрыдычных наступстваў з боку РФ. 24 мая 2014 года Данецкая і Луганская народныя рэспублікі падпісалі дакумент аб аб’яднанні ў Наваросію[14], але з таго часу і да сёння самаправазгалошаныя рэспублікі намінальна нават самі вызначаюць сябе, робяць заявы і выступаюць асобна, у т.л. пад час мінскіх сустрэч.
Урад Украіны, шэраг дзяржаў і міжнародных арганізацый лічаць, што ДНР кантралюецца і атрымлівае ваенную падтрымку з боку Расіі. Гэтыя абвінавачванні адпрэчваюцца расійскім кіраўніцтвам.