Далучэнне Трансільваніі і Букавіны да Румыніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Далучэнне Трансільваніі да Румыніі (у Румыніі носіць назву Вялікага аб'яднання 1918 года) — палітычны працэс, распачаты 1 снежня 1918 года падчас распаду Аўстра-Венгрыі, калі на з'ездзе румынаў у горадзе Алба-Юлія дэлегатамі было прынята рашэнне аб уваходжанні раней венгерскай Трансільваніі ў склад каралеўства Румынія.
Уваходжанне сепаратна настроенай у адносінах да Венгрыі Трансільваніі ў склад Румыніі, сацыялістычны пераварот у самой Венгрыі, тэрытарыяльныя спрэчкі венграў і чэхаславакаў прывялі да пачатку Чэхаславацка-венгерскай вайны. У 1919 годзе ў Трансільваніі адкрыўся румынска-венгерскі фронт, а ўжо ўлетку таго ж года румыны дасягнулі Будапешта. Сацыялістычны ўрад у Венгрыі паў, а пасля падпісання Трыянонскага дагавора, у якім дакументальна замацоўваліся распад Аўстра-Венгрыі і паражэнне Венгрыі ў Першай сусветнай вайне, Трансільванія канчаткова ўвайшла ў склад Румыніі.