Дэкаратыўная размалёўка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэкаратыўная размалёўка — арнаментальныя ці сюжэтныя кампазіцыі, выкананыя фарбамі на розных частках архітэктурных збудаванняў (манументальна-дэкаратыўная размалёўка), рэчах хатняга ўжытку (мэбля, посуд і інш.), ювелірных вырабах, творах мастацкага і сувенірнага прызначэння і інш.; від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
3 глыбокай старажытнасці ў многіх народаў свету вядома размалёўка па кераміцы, дрэве, метале, лаках і інш. (гл. Жостаўская размалёўка, Мсцёрская мініяцюра, Палехская мініяцюра, Растоўская фініфць, Фядоскінская мініяцюра, Хахламская размалёўка).