Емен
краіна ў Паўднёва-Заходняй Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Е́мен (араб. اليَمَن), Е́менская Рэспу́бліка (араб. الجمهوريّة اليمنية) — дзяржава, размешчаная ў паўднёва-заходняй частцы Аравійскага паўвострава. Тэрыторыя — каля 550 тыс.км². Мяжуе на паўночным усходзе з Саудаўскай Аравіяй, на ўсходзе — з Аманам. На захадзе выходзіць да Чырвонага мора, на поўдні — да Адэнскага заліву Індыйскага акіяна. Працягласць берагавой лініі — 1500 км. З тэрыторыі Емена можна кантраляваць стратэгічна важны ў міжнародным суднаходстве Баб-эль-Мандэбскі праліў. Емену належыць архіпелаг Сакотра і шэраг іншых астравоў (Ханіш, Эз-Зубайр, Камаран і г.д.). Сталіца — горад Сана (больш 1,5 млн чал.). Іншыя буйныя гарады — Адэн (каля. 500 тыс.) і Хадэйда (каля 350 тыс.) — з’яўляюцца марскімі партамі. Афіцыйная мова — арабская. Нацыянальнае свята — 22 мая — Дзень абвяшчэння Еменскай Рэспублікі, якая ўтварылася ў 1990 шляхам добраахвотнага аб’яднання Еменскай Арабскай Рэспублікі і Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Емен. Нацыянальная валюта — еменскі рыял.
| |||||
Гімн: «Адзіная рэспубліка» | |||||
Заснавана | 22 мая 1990 (аб’яднанне НДРЕ і ЕАР) | ||||
Афіцыйная мова | арабская | ||||
Сталіца | Сана | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм’ер-міністр | Абд Рабу Мансур аль-Хадзі Мухамад Басіндва | ||||
Дзярж. рэлігія | іслам | ||||
Плошча • Усяго | 49-я ў свеце 527 970 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2009) • Шчыльнасць | 24 873 700 чал. (51-я) 44 чал./км² | ||||
ІРЧП | ▼ 0.575 (140-ы) | ||||
Валюта | Еменскі рыял (YER) | ||||
Інтэрнэт-дамен | .ye | ||||
Код ISO (Alpha-2) | YE | ||||
Код ISO (Alpha-3) | YEM | ||||
Код МАК | YEM | ||||
Тэлефонны код | +967 | ||||
Часавыя паясы | +3 |
Адміністрацыйна Емен дзеліцца на 19 правінцый. Дваццатай самастойнай адміністрацыйнай адзінкай з’яўляецца сталіца г. Сана.