Енісейскі заліў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Енісе́йскі заліў — заліў Карскага мора, паміж Гыданскім паўвостравам і мацерыковай Еўразіяй.
Хуткія факты Енісейскі заліў, Вышэйстаячая акваторыя ...
Енісейскі заліў | |
---|---|
72°14′ пн. ш. 80°45′ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Карскае мора |
Краіна | |
Тып | Заліў |
Даўжыня берагавой лініі | 225 км |
Найбольшая глыбіня | 20 м |
Закрыць
Даўжыня да мыса Сопачная Карга каля 225 км. Шырыня ля ўваходу каля 150 км. Глыбіня 6-20 м. У заліў упадае Енісей, ён з’яўляецца эстуарыем ракі. Узімку заліў пакрываецца нерухомым лёдам (прыпаем), у паўночнай частцы — плывучымі льдамі. Вызваляецца ад лёду на 3 летніх месяца. Прылівы паўсутачныя (вышынёй да 0,4 м). Рыбалоўства (нельма, омуль і інш.), паляванне на марскіх жывёл (цюлень, бялуха). Па Енісейскаму заліву праходзяць марскія шляхі да портаў ніжняга Енісея — Дудзінкі і Ігаркі. На ўсходнім беразе ля ўваходу ў заліў знаходзіцца порт Дзіксан, каля якога на аднайменным востраве Дзіксан знаходзіцца гідраметэаралагічная абсерваторыя.