Еўрапейскі маршрут E95
From Wikipedia, the free encyclopedia
Еўрапейскі маршрут E95 — аўтамабільная дарога ва Усходняй Еўропе на тэрыторыі Расіі, Беларусі, Украіны, Турцыі. Мае важнае міждзяржаўнае значэнне для ўсходнеславянскіх краін, СНД, а таксама важнае міжнароднае значэнне. Праходзіць па тэрыторыі Ленінградскай і Пскоўскай абласцей РФ, Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей Беларусі, Чарнігаўскай, Кіеўскай, Чаркаскай, Кіраваградскай, Мікалаеўскай і Адэскай абласцей Украіны, далей паромам па Чорнаму мору, затым па тэрыторыі Турцыі.
Хуткія факты Асноўная інфармацыя, Краіны ...
Аўтадарога | ||
Еўрапейскі маршрут E95 | ||
---|---|---|
Европейский маршрут E95 Європейський маршрут 95 Avrupa rota E95 | ||
| ||
Асноўная інфармацыя | ||
Краіны |
Расія Беларусь Украіна Турцыя |
|
Даўжыня | 3 770 км | |
Пачатак | Санкт-Пецярбург | |
Праз |
Пскоў Віцебск Магілёў Гомель Чарнігаў Кіеў Адэса Самсун |
|
Канец | Мерзіфон (3770 км) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Асноўныя гарады: Санкт-Пецярбург, Гомель, Кіеў, Адэса, Самсун, Мерзіфон. Самы загружаны ўчастак дарогі прыпадае на сегмент паміж Кіевам і Адэсай (аўтастрада М05), але дазволеная хуткасць складае 110 км/г. Частка пан'еўрапейскага калідора IX.