Еўрапейскія гульні 2015
From Wikipedia, the free encyclopedia
Еўрапейскія гульні 2015 (азерб.: 2015 Avropa Oyunları; англ.: 2015 European Games) — першыя ў гісторыі Еўрапейскія гульні, якія праходзілі ў сталіцы Азербайджана, у горадзе Баку з 12 па 28 чэрвеня 2015 года.
Цырымонія адкрыцця гульняў адбылася 12 чэрвеня 2015 года, а цырымонія закрыцця прайшла 28 чэрвеня 2015 года. Было разыграна 253 камплекты ўзнагарод, прынялі ўдзел 5730 спартсменаў з 50 краін Еўропы, што спаборнічалі ў 30 відах спорту, у 11 з якіх спартсмены маглі атрымаць ліцэнзіі на Алімпійскія гульні 2016.