Жонка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Жонка (сужэніца) — жанчына ў дачыненні да мужчыны, які знаходзіцца з ёй у шлюбе, г. зн. да мужа.
На побытавым узроўні адрозніваюць грамадзянскі шлюб і афіцыйны шлюб. Часам лічыцца, што калі мужчына супольна з жанчынай жывуць, вядуць гаспадарку і (альбо) маюць дзяцей, але не зарэгістравалі шлюб афіцыйна, то яны знаходзяцца ў грамадзянскім шлюбе. А калі зарэгістравалі — у афіцыйным шлюбе. Але гэта памылковае меркаванне. З пункту гледжання закону адрозніваюць грамадзянскі шлюб і царкоўны шлюб паводле месца рэгістрацыі ў дзяржаўных органах улады або ў царкве ці касцёле.