Заходне-Еўрапейская платформа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Заходне-Еўрапейская маладая платформа — платформавая вобласць галоўным чынам з палеазойскім складкавым фундаментам і мезазойска-кайназойскім (месцамі верхняпермскім) чахлом, якая знаходзіцца ў Заходняй і Сярэдняй Еўропе.
На поўдні абмежавана насоўнымі франтамі складкава-покрыўных горных збудаванняў Альпійска-Гімалайскага рухомага пояса, ад якіх месцамі аддзелена перадавымі прагінамі (Перадпірэнейскім, Перадальпійскім, Перадкарпатскім). Мяжой з Усходне-Еўрапейскай старажытнай платформай на ўсходзе з’яўляецца лінія Тэйсейра—Торнквіста, што працягваецца ад Дабруджанскага плато на паўночны захад паралельна фронту Усходніх Карпат у напрамку ўсходняй часткі польскага Памор’я, затым цераз паўвостраў Ютландыя і акваторыю Паўночнага мора да паўднёва-заходняй падводнай ускраіны Скандынаўскага паўвострава. Заходне-Еўрапейская платформавая вобласць абмежавана акіянскімі плітамі катлавіны Нансена і Баранцава мора на поўначы.