Карчма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Карчма — пабудова, дзе падарожнік мог падхарчавацца і пераначаваць; месцы сходаў, урачыстасцей і шляхецкіх сеймікаў.
Корчмы будавалася на гандлёвых плошчах гарадоў, мястэчак, у некаторых сёлах і фальварках, на гандлёвых шляхах, ля рачных перапраў і прыстаней, пры млынах і інш. Традыцыйна карчма мела ў цэнтры заезд (тып стайні), па баках шынок і пакой для пастаяльцаў. Часам апошнія маглі размяшчаецца ў мезаніне. Каля карчмы маглі будавацца бровары, разнастайныя гаспадарчыя збудаванні, гандлёвыя крамы.