ФК Карынтыянс
бразільскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Карынтыянс» (парт.: Corinthians) — бразільскі футбольны клуб з горада Сан-Паўлу, Бразілія, заснаваны ў 1910 годзе. Сяміразовы чэмпіён Бразіліі, 3-разовы ўладальнік Кубка Бразіліі, пераможца клубнага чэмпіянату свету (2000, 2012), уладальнік Кубка Лібертадорэс (2012). Клуб быў заснаваны ў 1910 годзе групай працаўнікоў прамысловых прадпрыемстваў, пераважна партугальскага, італьянскага і іспанскага паходжання, у надзеі стварыць народны клуб у горадзе Сан-Паўлу, які зможа канкураваць з элітнымі клубамі.
Карынтыянс | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Sport Club Corinthians Paulista | |||
Мянушкі |
Timão — Тыман («Камандышча») Time do Povo («Народная каманда») Todo Poderoso («Усемагутны») |
|||
Заснаваны | 1 верасня 1910 | |||
Горад | Сан-Паўлу, Бразілія | |||
Стадыён |
Арэна Карынтыянс Умяшчальнасць: 49 205 |
|||
Прэзідэнт | Дуіліу Мантэйру Алвіс | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Серыя A | |||
2022 | 4 месца | |||
Сайт | corinthians.com.br (парт.) (англ.) | |||
|
«Карынтыянс» праводзіць свае хатнія матчы на стадыёне «Арэна Карынтыянс», дзе праводзіліся матчы чэмпіянату свету па футболе 2014 года, у тым ліку матч адкрыцця. Асноўнымі колерамі клуба з’яўляецца чорны і белы, гэтая камбінацыя выкарыстоўваецца ў форме каманды з 1920 года. Сярод вядомых ігракоў клуба ўсіх часоў вярта вылучыць Жылмара, Рывеліну, Сакратэса, Віёлу і Рыкардынью.