Кніга
друкаванае выданне ў выглядзе пераплеценых разам лістоў паперы з якім-небудзь тэкстам / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кніга — друкаванае (даўней таксама рукапіснае) выданне ў выглядзе пераплеценых разам лістоў паперы з якім-небудзь тэкстам[1].
У філасофскім значэнні кніга — форма замацавання і ўзнаўлення семантычнай інфармацыі (тэксту), найважнейшы сродак масавай інфармацыі, адукацыі і фактар культуры. Кніга з’яўляецца прадуктам кніжнай справы, якая ўключае стварэнне і размнажэнне кніг, распаўсюджванне (рэклама, кнігагандаль), захаванне і выкарыстанне. Сучасная кніга — звычайна неперыядычнае выданне ў выглядзе збрашураваных аркушаў аб’ёмам больш за 48 старонак. Складаецца з шэрагу элементаў матэрыяльнай канструкцыі і паліграфічнага афармлення.