Колер рысы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ры́са — колер мінералу ў тонкім парашку.
Парашкападобная маса ў выглядзе рысы лёгка атрымліваецца на шурпатай паверхні фарфоравай пласціны пры правядзенні па ёй з лёгкім націскам вызначаемым мінералам. Пры адсутнасці фарфоравай пласціны («бісквіту») мінерал крышаць вострым краем шкла або кончыкам нажа, парашок расціраюць на белай паперы, вызначаюць колер.