Конкурс песні Еўрабачанне 1960
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песні Еўрабачанне 1960 стаў 5-м конкурсам Еўрабачанне. Ён прайшоў 29 сакавіка 1960 года ў Лондане (Вялікабрытанія), у Каралеўскай фестывальнай зале. Удзел у конкурсе прыняло 13 краін. У гэтым годзе вярнуўся Люксембург і ў першы раз ўдзельнічала Нарвегія. Выйграла конкурс Францыя ў другі раз, якую прадстаўляла Жаклін Бойер з песняй «Tom Pillibi». Упершыню ў гісторыі конкурсу яго галоўны прыз ўручыла леташняя пераможца Тэдзі Шольтен. Другое месца заняла Вялікабрытанія, якую прадстаўляў Bryan Johnson з песняй «Looking high, high, high». Фінляндыя вырашыла дэманстраваць фінал у прамым эфіры. У сістэму галасавання былі ўнесены новыя змены: членам журы было дазволена слухаць, але не глядзець генеральную рэпетыцыю кожнай песні перад самім конкурсам.
Конкурс песні Еўрабачанне 1960 | |
---|---|
Дата | |
Фінал | 29 сакавіка 1960 |
Правядзенне | |
Месца правядзення | Каралеўская фестывальная зала, Лондан, Вялікабрытанія |
Вядучы(я) | Кэці Бойл |
Тэлеканал гаспадароў | BBC |
Удзельнікі | |
Колькасць краін | 13 |
Дэбют | Нарвегія |
Вяртанне | Люксембург |
Галасаванне | |
Сістэма галасавання | У кожнай краіне было па 10 судзяў, кожны з якіх мог аддаць адзін голас песне, якая яму спадабалася. |
Пераможная песня | «Tom Pillibi» (Францыя) |
Конкурс песні Еўрабачанне | |
◄1959 1961► |