Конкурс песні Еўрабачанне 2021
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песні Еўрабачанне 2021 (англ.: Eurovision Song Contest 2021, фр.: Concours Eurovision de la chanson 2021, нідэрл.: Eurovisie Songfestival 2021) — 65-ы конкурс песні Еўрабачанне, які прайшоў у Ротэрдаме (Нідэрланды), гэта стала магчыма пасля перамогі прадстаўніка краіны Дункана Лоўрэнса ў 2019 годзе. Фінал конкурсу адбыўся 22 мая 2021, пераможцам стаў італьянскі гурт «Måneskin» з песняй «Zitti e buoni».
Хуткія факты Дата, 1-ы паўфінал ...
Конкурс песні Еўрабачанне 2021 | |
---|---|
Дата | |
1-ы паўфінал | 18 мая 2021 |
2-і паўфінал | 20 мая 2021 |
Фінал | 22 мая 2021 |
Правядзенне | |
Месца правядзення | Ротэрдам, Нідэрланды, Rotterdam Ahoy |
Вядучы(я) | Шанталь Янзен Эдсілія Ромблі Ян Сміт Нікі дэ Ягер |
Супервайзер | Марцін Остэрдаль |
Тэлеканал гаспадароў | AVROTROS |
Удзельнікі | |
Колькасць краін | 39 |
Дэбют | няма |
Вяртанне | Балгарыя Украіна |
Адмовіліся ад удзелу | Арменія Беларусь (дысквал.) Венгрыя Чарнагорыя |
Карта ўдзельнікаў
Краіны, якія выбралі ўдзельніка або песню Краіны, якія пацвердзілі ўдзел Краіны, якія ўдзельнічалі раней | |
Галасаванне | |
Сістэма галасавання | 50 % тэлеглядачы + 50 % журы. Кожная краіна 2 разы дае 1-8, 10, 12 балаў 10 песням: асобна журы, і асобна тэлегладачы |
Конкурс песні Еўрабачанне | |
◄2020 2022► |
Закрыць