Кунгурская пячора
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кунгурская пячора — карставая пячора на Сярэднім Урале каля горада Кунгур, у Пермскім краі Расіі.
Хуткія факты Кунгурская пячора, Глыбіня ...
Кунгурская пячора | |
---|---|
Каардынаты: 57°26′25″ пн. ш. 57°00′26″ у. д.HGЯO | |
Глыбіня | 27 м |
Даўжыня | 5700 м |
Аб'ём | 206.000 м³ |
Год адкрыцця | пачатак XVIII ст. |
Тып | карставая |
Змяшчаючыя пароды | гіпс |
Лік уваходаў | 1 |
Даступна для наведвальнікаў | 1500 м |
Сайт | kungurcave.ru |
Закрыць
Агульная даўжыня каля 5,6 км. У пячоры 58 гротаў (найбольшы грот Географаў мае даўжыню 155 метраў) і каля 60 азёр. Утварылася ў гіпсах і ангідрытах. Кальцытавыя, гіпсавыя і ледзяныя ўтварэнні: сталактыты, сталагміты, сталагнаты і асобныя крышталі. Гроты Брыльянтавы, Палярны з ледзянымі ўтварэннямі, размешчаны каля ўвахода. Помнік прыроды. Пячора электрыфікавана. Турызм.