Курорт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Курорт (ням.: Kurort, літаральна — лячэбнае месца), асвоеная прыродная тэрыторыя, якая выкарыстоўваецца ў лячэбных, прафілактычных і аздараўленчых мэтах. Тэрыторыя ўмяшчае добра даследаваныя прыродныя лячэбныя рэсурсы, неабходныя для іх эксплуатацыі будынкі і збудаванні, аб'екты інфраструктуры; падлягае спецыяльнай ахове; павінна адпавядаць экалагічным і санітарна-эпідэміялагічным нормам і правілам.