Левашоўскія мемарыяльныя могілкі
могілкі ў Санкт-Пецярбургу / From Wikipedia, the free encyclopedia
Левашоўскія мемарыяльныя могілкі, вядомыя таксама пад назвай «Левашоўская пустка» — могілкі ў Санкт-Пецярбургу; былы спецыяльны расстрэльны палігон НКУС — МДБ — КДБ СССР: тут пахавана каля 45 тысяч ахвяр сталінскіх рэпрэсій 1937—1953 гадоў.
Хуткія факты Левашоўскія мемарыяльныя могілкі?, Размяшчэнне ...
Левашоўскія мемарыяльныя могілкі? | |
---|---|
60°05′38″ пн. ш. 30°11′26″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | |
Гісторыя | |
Дата заснавання | 1937 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Могілкі заставаліся сакрэтным аб’ектам КДБ СССР да 1989 года. Ля ўваходу на могілкі ўсталяваны помнік «Малох таталітарызму» (скульптары Ніна Галіцкая, Віталь Гамбараў, архітэктар Аляксей Лялякаў; адкрыты 15 мая 1996 года мэрам Санкт-Пецярбурга Анатолем Сабчаком). У Дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсій гарадскія ўлады Санкт-Пецярбурга праводзяць тут цырымоніі ўскладання вянкоў.