Лоўчы вялікі літоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лоўчы вялікі літоўскі (па-лацінску: venator, praefectus venationum) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім. Сачыў за лясамі, у якіх паляваў вялікі князь, распараджаўся паляваннем.
Урад існаваў з 15 стагоддзя. З канца 16 стагоддзя лоўчы гаспадарскі, пазней лоўчы вялікі ВКЛ, меў намесніка — лоўчага надворнага (падлоўчага), З канца 17 стагоддзя — ганаровы тытул дзяржаўнага саноўніка без пэўных абавязкаў, такое ж становішча займалі і лоўчыя земскія ў паветах.