Ліяна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ліяны — расліны, сцёблы якіх няздольныя самастойна захоўваць вертыкальнае становішча і якія выкарыстоўваюць іншыя расліны ў якасці апоры.
Сярод ліян ёсць як дрэвавыя, так і травяністыя расліны.
Шматлікія лазячыя папараці сустракаліся яшчэ ў каменнавугольным перыядзе. У наш час ліяны шырока распаўсюджаныя сярод сасудзістых раслін, асабліва насенных. Пераважна, гэта трапічныя расліны.