Міжземнае мора
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міжземнае мора — міжземнае, міжмацерыковае мора Атлантычнага акіяна, злучаецца з ім на захадзе Гібралтарскім пралівам, знаходзіцца паміж Паўднёвай Еўропай, Заходняй Азіяй і Паўночнай Афрыкай і амаль цалкам зачыненае. Мора лічыцца часткай Атлантычнага акіяна, хоць яго часцяком атаясамляюць як цалкам асобны вадаём. Мора ахоплівае плошчу ў 2,5 млн км², але яго злучэнне з Атлантыкай праз Гібралтарскі праліў складае ўсяго 14 км у шырыню. Міжземнае мора мае сярэднюю глыбіню ў 1500 м, а самым глыбокім месцам з'яўляецца ўпадзіна Каліпса ў Іанічным моры, яе глыбіня складае 5 267 м.
У Міжземным моры вылучаюць моры: Альбаран, Балеарскае, Лігурыйскае, Тырэнскае, Адрыятычнае, Іанічнае, Крыцкае, Эгейскае. У басейн Міжземнага мора ўключаюць Мармуровае мора, Чорнае мора, Азоўскае мора.
Абмывае берагі Іспаніі, Францыі, Італіі, Манака, Мальты, Босніі і Герцагавіны, Чарнагорыі, Харватыі, Славеніі, Албаніі, Грэцыі, Турцыі, Рэспублікі Кіпр, Сірыі, Лівана, Ізраіля, Егіпта, Лівіі, Туніса, Алжыра і Марока.