Нападаючы (футбол)
пазіцыя іграка ў футболе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Нападаючы або нападнік (англ.: forward) — гулец, асноўнай функцыяй якога з’яўляецца забіванне галоў.
Дзейнічае бліжэй за ўсіх з сваёй каманды да чужых варот. Выконваць свае функцыі нападнікам дапамагаюць паўабаронцы.
Вызначаюць цэнтральнага, краёвага і адцягнутага нападаючых.
У сучасных тактычных схемах ужываюцца ад аднаго да трох нападаючых. Звычайна на полі гуляюць два, прычым часцей за ўсё адзін размяшчаецца як мага бліжэй да варот, а другі знаходзіцца як бы за ім і падтрымлівае яго з глыбіні поля. У задачы першага ўваходзіць прыняць мяч, адцягнуць на сябе некалькі абаронцаў і аддаць галявы пас, альбо прабіць абарону і забіць самому. Задача другога — аддаваць пас з глыбіні да варот, перамяшчацца ў штрафны, адцягваючы ўвагу супернікаў, шукаць свабодныя зоны і прымаць там мяч.
Крыху радзей адзін з нападнікаў ссоўваецца на бок поля і робіць перадачу ў паветры ў штрафную пляцоўку суперніка.
Паколькі звычайна нападнікі забіваюць больш галоў, чым хтосьці іншы ў камандзе, яны з’яўляюцца найболей вядомымі.