Нарма́ндcкае заваява́нне А́нгліі (англ.: Norman conquest of England) — уварванне нарманаў на Брытанскія астравы пад кіраўніцтвам Вільгельма, герцага Нармандыі, і наступнае падпарадкаванне англійскага каралеўства. Галоўнымі падзеямі заваявання сталі: бітва пры Гастынгсе і каранаванне Вільгельма як караля Англіі. Падпарадкаванне Англіі нармандcкім войскам скончылася ў 1070—1075 гадах. У выніку на тэрыторыю Англіі былі перанесеныя класічныя формы феадалізму і ваенна-ленай сістэмы, створана цэнтралізаваная дзяржава з моцнай каралеўскай уладай. Узмацнілася арыентацыя краіны на кантынентальную Еўропу і яе ўцягнутасць у еўрапейскую палітыку, а традыцыйныя сувязі са Скандынавіяй значна паслабелі. Захоп таксама паўплываў на развіццё англійскае мовы і культуры.
Хуткія факты Нармандскае заваяванне Англіі, Дата ...
Закрыць