Неарэнесанс
стыль архітэктуры / From Wikipedia, the free encyclopedia
Неарэнеса́нс — адна з найбольш распаўсюджаных формаў архітэктурнай эклектыкі XIX стагоддзя, якая ўзнаўляла архітэктурныя рашэнні часоў Рэнесансу, у асаблівасці італьянскага чынквечэнта. Адметныя рысы — прага да сіметрыі, рацыянальнае чляненне фасадаў, перавага прамавугольных планаў з унутранымі дворыкамі, выкарыстанне такіх архітэктурных элементаў, як рустыка і пілястры.