Нур Махамад Таракі (15 ліпеня 1917, кішлак Калай, павет Нава, Газни, Эмірат Афганістан — 9 кастрычніка 1979) — афганскі грамадскі, палітычны і дзяржаўны дзеяч; пісьменнік, журналіст, Генеральны сакратар ЦК НДПА (1965—1967 і 1977—1979) і лідар фракцыі «Хальк».
Хуткія факты Нур Махамад Таракі, 1-ы Генеральны сакратар ЦК НДПА ...
Закрыць
Пасля Саурскай рэвалюцыі і прыходу да ўлады партыі НДПА, стаў Старшынёй Рэвалюцыйнага Савета і Прэм’ер-міністрам Афганістана (1978—1979), праводзячы марксісцкую палітыку ў Афганістане. Аднак сацыяльна-эканамічныя рэформы, якія праводзіліся партыяй пад кіраўніцтвам Таракі, выклікалі масавую незадаволенасць у краіне і актывізацыю ўзброенага супраціву, які перарос у Грамадзянскую вайну. Яго кароткачасовае праўленне адзначылася унутрыпартыйнай барацьбой, рэпрэсіямі і ўскладненнем ваенна-палітычнай абстаноўкі ў краіне. Скінуты ў верасні 1979 года і таемна забіты.