Паводзіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паводзіны — здольнасць жывёл змяняць свае дзеянні пад уплывам унутраных і знешніх фактараў[1]. Паводзіны маюць агромністае прыстасавальніцкае значэнне, дазваляючы жывёлам пазбягаць негатыўных фактараў навакольнага асяроддзя[2]. Нават прасцейшыя праяўляюць здольнасць перамяшчацца ў адказ на раздражняльнікі асяроддзя[3]. У шматклетачных арганізмах паводзіны знаходзяцца пад кантролем нервовай сістэмы.
У адрозненне ад псіхікі, паводзіны даступны для непасрэднага назірання. Паводзіны з'ўляюцца прадметам шырокага вывучэння спектра навук, ад псіхалогіі, эталогіі, заапсіхікі і параўнальнай псіхалогіі да паводзіннай экалогіі.