Паўстанне дзекабрыстаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўста́нне дзекабры́стаў (руск.: Восстание декабристов) — спроба дзяржаўнага перавароту, якая адбылася ў Санкт-Пецярбургу, сталіцы Расійскай імперыі, 14 (26) снежня 1825 года. Паўстанне было здзейснена супольнасцю дваран-аднадумцаў (пры падтрымцы вайсковых часцей), ставіла мэтай лібералізацыю расійскага грамадска-палітычнага ладу і недапушчэнне ўступлення на трон Мікалая I. Паўстанне адрознівалася ад змоў эпохі палацавых пераваротаў сваёй рэвалюцыйнай накіраванасцю і мела наймацнейшы рэзананс у расійскім грамадстве, значна паўплывала на грамадска-палітычнае жыццё Мікалаеўскай эпохі.
Хуткія факты Паўстанне дзекабрыстаў, Дата ...
Паўстанне дзекабрыстаў | |||
---|---|---|---|
Дата | 14 (26) снежня 1825 | ||
Месца | Санкт-Пецярбург | ||
Вынік | Задушэнне паўстання. Сасланне дзекабрыстаў у Сібір. | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць