Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2005
From Wikipedia, the free encyclopedia
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2005 (15-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па парадку дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2005-га года.
Хуткія факты Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2005 15-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў першай лізе ...
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2005 15-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў першай лізе | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 16 красавіка — 6 лістапада |
Колькасць удзельнікаў | 16 |
Гарады | 16 |
Стадыёны | 16 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | Белшына (Бабруйск) (2-і раз) |
Другое месца | Лакаматыў (Віцебск) |
Трэцяе месца | Смаргонь |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 240 |
Бамбардзір(ы) | Руслан Усаў (Лакаматыў) (32 мячы) |
← 2004 2006 → |
Закрыць
У турніры прымала ўдзел 16 каманд, якія разыгрывалі 2 пуцёўкі ў Вышэйшую лігу. Вяртанне ў вышэйшы свет датэрмінова заваявалі клубы «Белшына» з Бабруйска і «Лакаматыў» з Віцебска, якія ў папярэднім сезоне вылецелі з Вышэйшай лігі. У барацьбе за першае месца з невялікім адрывам перавагу атрымаў бабруйскі клуб.